Першая — рост колькасьці абстрэлаў на лініі разьмежаваньня. У сувязі з гэтым прадстаўнікі бакоў у Кантактнай групе 10 чэрвеня правялі перамовы ў рэжыме відэаканфэрэнцыі.
Сумеснаму цэнтру каардынацыі і кантролю за выкананьнем рэжыму цішыні і маніторынгавай місіі АБСЭ на Данбасе было даручана расьсьледаваць усе выпадкі абстрэлаў і даваць справаздачу на сёньняшнім пасяджэньні Трохбаковай кантактнай групы ў Менску.
Але абстрэлы далей працягваюцца, людзі, ваенныя і цывільныя, працягваюць гінуць. Пра гэта зноў маюць гаварыць у падгрупе па бясьпецы і на самой Трохбаковай кантактнай групе.
Другая тэма — вызваленьне палонных і незаконна арыштаваных асоб, ёсьць надзея, што ўчорашняе вызваленьне ўкраінскіх палітвязьняў Юрыя Салашэнкі і Генадзя Афанасьева неяк паскорыць гэты гэты працэс.
Хоць сэпаратысты і прадстаўнікі Расеі зьвязваюць абмен палоннымі са зьменамі ў Канстытуцыю Ўкраіны адносна статусу акупаваных тэрыторый Данбасу і амністыяў удзельнікаў баявых дзеяньняў.
Размовы аб выбарах на акупаваных тэрыторыях працягваюцца, да іх далучыўся новы прадстаўнік Украіны ў палітычнай падгрупе Сяргей Піражкоў, але тут нельга чакаць прагрэсу без спыненьня агню і сталага забесьпячэньня рэжыму бясьпекі на Данбасе.