Стрэлы ў натоўп: гісторыя масавых трагедый ЗША

У нядзелю ўвечары ў адным з гей-клюбаў гораду Арланда 29-гадовы жыхар Флорыды Амар Матын адкрыў агонь па наведвальнікам. У гэты вечар загінулі 50 чалавек улучна з нападнікам, 53 былі параненыя. Гэта стала найбуйнейшым масавым расстрэлам у сучаснай гісторыі ЗША.

Другім найбуйнейшым інцыдэнтам стаў расстрэл 32 студэнтаў у Палітэхнічным унівэрсытэце штату Вірджынія раніцай 17 красавіка 2007 году. Яшчэ 25 чалавек былі параненыя. Тады нападаючы, 23-гадовы студэнт унівэрсытэту Чо Сын Хі, адкрыў агонь двойчы: у будынку самога ўнівэрсытэту і ў студэнцкім інтэрнаце. Пасля гэтага Сын Хі  забіў сябе.

Сапраўды жахлівым стала масавае забойства ў пачатковай школе "Сэндзі Хук". Раніцай 14 сьнежня 2012 году 20-гадовы Адам Лэнзі забраў жыцьці 20 шасьці-і сямігадовых дзяцей, шасьцярых дарослых і сваю. Адзін чалавек атрымаў раненьні, але выжыў. У памяць ахвяраў стральбы выкладчык мастацтваў усталяваў ў двары школы 27 анёлаў. 

18 ліпеня 1984 году папулярную закусачную "Макдональдс" у мястэчку Сан-Ісідра ўварваўся чалавек з паўаўтаматычнай вінтоўкай у адной руцэ і пісталетам у другой і адкрыў агонь па наведвальнікам. У той дзень загінуў 21 чалавек, 16 параненыя. Нападнік - беспрацоўны 41-гадовы Джэймс Олівер Хабэрці. Па паведамленьнях у СМІ ён ўжываў ЛСД, а па нядзелях наведваў царкву.

У пачатку сьнежня 2015 году ў каліфарнійскім горадзе Сан-Бэрнардзіна мужчына і жанчына, узброеныя аўтаматычнымі вінтоўкамі і пісталетамі, адкрылі стральбу ў цэнтры для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі. Усяго яны забілі 14 чалавек, 21 былі параненыя. Нападнікі загінулі ў перастрэлцы. ФБР кваліфікавала атаку як тэракт. 

20 жніўня 1986 году 44-гадовы Патрык Генры Шэрыл, работнік паштовага аддзяленьня гораду Эдманд, расстраляў 14 таварышаў па службе і параніў шасьцярых, а потым стрэліў сабе ў лоб. Выжылыя калегі расказалі, што напярэдадні трагедыі ў нападніка здарыўся канфлікт з начальствам.

5 лістапада 2009 году на ваеннай базе Форт Худ 39-гадовы ваенны лекар-псыхіятар, маёр узброеных сіл ЗША Ніда Малік Хасан забіў 13 сваіх калег і параніў 32. З гэтай базы ваенныя адпраўляліся на місіі ў Ірак і Аўганістан, якія Хасан неаднаразова крытыкаваў. Нападніка злавілі і прысудзілі да сьмяротнага пакараньня праз ін'екцыю, якую ён па сёньняшні дзень чакае ў турме.

У красавіку 2009 году ў Бінгемтонскім іміграцыйным цэнтры 41-гадовы мігрант кітайскага паходжаньня забарыкадаваўся ў будынку цэнтра і расстраляў 13 чалавек, 4 чалавекі атрымалі раненьні. Пазней стрэлак зьдзейсьніў самагубства.

На фота - 24-гадовы Джэймс Холмс, жыхар гарадку Арор, у залі суду. 20 ліпеня 2012 года ён уварваўся ў мясцовы кінатэатр на прэм'еру фільма "Цёмны рыцар: Адраджэньне легенды" і расстраляў наведвальнікаў. У тую ноч загінулі 12 чалавек, 70 атрымалі цяжкія раненьні. Нападнік адбывае пажыцьцёвае пакараньне.

У сярэдзіне верасьня 2013 году ў штаб-кватэры ВМС ЗША ў "Вашынгтон Нейва-Ярд" былы работнік базы 34-гадовы Аарон Алексіс адкрыў стральбу па ваенных. Ён забіў 12 чалавек, 8 атрымалі цяжкія раненьні. Сам Алексіс быў забіты падчас гадзіннай перастрэлкі з паліцыяй. 
На фота - паліцэйскі верталёт эвакуіруе аднаго з ваенных з базы. 

У нядзелю, 12 чэрвеня, у амэрыканскім горадзе Арланда былі забітыя 50 і параненыя 53 чалавекі. Напад стала "самым масавым расстрэлам у гісторыі ЗША".