ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск. Чарговая сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне.
Менск. У Палацы мастацтва адбудзецца вечарына-прэзэнтацыя цудам ацалелага зборніка паэта Анатоля Сыса, яго першай кнігі «Берагі майго юнацтва». Пачатак а 19:00.
Менск. Украінскі паэт і пісьменьнік Сяргей Жадан у рамках Году ўкраінскай літаратуры прэзэнтуе раман «Ворошіловград» і зборнік выбраных вершаў «Украінскія авіялініі», перакладзеныя на беларускую мову. Галерэя «Ў» (пр Незалежнасці, 37а.) Пачатак а 19:00
Менск. Гарадзкі суд працягне разглядаць крымінальную справу аб забойстве беларускай спартсмэнкі Юліі Балыкінай.
Адрас — вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1. Пачатак а 10:00
Менск. Прэс-канфэрэнцыя надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Польшчы ў Беларусі Конрада Паўліка. Прэс-клюб (вул В. Харужай, 3-601.) Пачатак а 12:00
Менск. Адкрыцьцё IX Зьезду анколягаў і радыёлягаў краін СНД і Эўразіі. Палац Рэспублікі. (Кастрычніцкая пл., 1)
Пачатак а 12:00
Менск. Таварыства «Зялёная сетка» і журналісцкая майстэрня «Прэс-клуб» праводзяць прэзэнтацыю кнігі дакумэнтальнага фатографа Артура Бондара «Цені Зоркі Палын» — зборніка фатаграфій і дакумэнтаў, прысьвечанага 30-годзьдзю катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. «Прэс-клюб» (вул. В. Харужай, 3-601) Пачатак а 19:00
Менск. Адкрыцьцё выставы сэкцыі графічнага дызайну Беларускага саюзу мастакоў «Ідэя!». Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3.) Пачатак а 17:00
Менск. Дні зьніжак на нехарчовыя тавары ў крамах Менску. Гандлёвы дом «На Нямізе» будзе гандляваць са скідкай на 20%. «Кірмаш» і «Старт» — на 15%.
У гісторыі
1812 — Полацкі езуіцкі калегіюм пераўтвораны ў Полацкую езуіцкую акадэмію з правамі ўнівэрсытэту.
1863 — У Ашмянскім павеце расейскія войскі разьбілі атрад паўстанцкага камандзіра Зыгмунта Мінейкі. Сам Мінейка быў
схоплены і засуджаны на 12 гадоў сыбірскае катаргі, але ўцёк за мяжу і празь нейкі час узяў удзел у вайне Грэцыі з
Турцыяй за востраў Крыт, за што атрымаў званьне ганаровага грамадзяніна Грэцыі.
1977 — пачалося будаўніцтва Менскага мэтрапалітэну.
1978 — стартаваў касьмічны карабель «Саюз-29». Камандзірам экіпажу быў беларус Уладзімер Кавалёнак.
1999 — Беларусь усталявала дыпляматычныя адносіны з Аўганістанам.
2006 — Папа рымскі Бэнэдыкт XVI вызваліў з пасады кіраўніка каталіцкай царквы Беларусі 91-гадовага кардынала Казіміра Сьвёнтка.
У памяці
1831 — нарадзіўся Вінцэсь Каратынскі, беларускі і польскі пісьменьнік, перакладчык.
1896 — нарадзіўся Пётр Татарыновіч, каталіцкі сьвятар, беларускі грамадзкі і культурны дзяяч, публіцыст, паэт, выдавец.
1905 — нарадзіўся Юрка Віцьбіч, пісьменьнік, грамадзка-культурны дзяяч, дзяяч эміграцыі ў ЗША.
1936 — нарадзіўся Мікола Гіль, беларускі пісьменьнік, журналіст, перакладчык.
1948 — нарадзіўся Анатоль Бутэвіч, беларускі пісьменьнік, палітык і дыплямат
1979 — нарадзілася Юлія Несьцярэнка, беларуская лёгкаатлетка, алімпійская чэмпіёнка.
Цытата
«Мы Беларусы незалежна ад таго, скуль мы — ці з-пад Дзьвіны, ці з-пад Прыпяці, ці з-пад Дняпра, ці з-пад Бугу».
Юрка Віцьбіч.