У сеціве зьявілася пэтыцыя аб перакладзе сайта мабільнага апэратара МТС на беларускую мову.
Нягледзячы на адпаведную кнопку, сайт mts.by ня мае вэрсіі на беларускай мове. Апрача беларускамоўнай вэрсіі сайту аўтар пэтыцыі, перакладчык Аляксандр Кошаль, просіць пашырыць выкарыстаньне беларускай мовы ў друкаваных матэрыялах апэратара.
Ініцыятар кампаніі ставіць у прыклад украінскую філію МТС, на сайце якой украінамоўную вэрсію можна замяніць расейскамоўнай.
Cайт мабільнага апэратара velcom перакладзены на беларускую мову часткова. Разьдзелы сайту аформлены па-беларуску, астатняя інфармацыя дублюецца па-расейску. На ангельскую мову сайт velcom.by перакладзены цалкам.
Сайт мабільнага апэратара life:) не мае беларускамоўнай вэрсіі.