«У нас усе, як вясна пачынаецца, літарай „зю“ стаяць». Як працуе ягадная «біржа» на Лунінеччыне
Your browser doesn’t support HTML5
Дзясяткі машын зьяжджаюцца штодня ў вёску Дварэц, каб скупляць у мясцовых жыхароў трускалкі. Гэта важная крыніца даходу на Лунінеччыне.
Летась лунінецкія ўлады адчынілі адмысловую пляцоўку для скупшчыкаў трускалак. Цяпер сюды зьяжджаюцца ня толькі беларускія, але і расейскія «бусікі».