Акцыя ў падтрымку Эдуарда Пальчыса


На ўдзельнікаў акцыі склалі пратаколы

У Менску каля СІЗА на Валадарскага

прайшоў пікет салідарнасьці з Эдуардам Пальчысам

Ён жа Джон Сільвэр, якога ФСБ арыштавала ў Расеі і выдала Беларусі.

Джон Сільвэр (Эдуард Пальчыс) - стваральнік сайту 1863x.com і блогер

У знак салідарнасьці з ім на пікет выйшла каля 10 чалавек

Удзельнікі акцыі патрабавалі "свабоду Пальчысу"

І заклікалі прызнаць Пальчыса палітвязьнем, у выпадку, калі Эдуарда асудзяць

Акцыя прайшла без затрыманьняў, аднак на ўдзельнікаў склалі пратаколы.