На сайце talaka.by распачаўся збор сродкаў на зборнік песень на вершы Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна. Праект атрымаў назву «Словы».
Ідэя належыць Пятру Клюеву. Як распавёў музыка Радыё Свабода, ідэя ўзьнікла некалькі год таму, калі Клюеў прайшоў у фінал нацыянальнага адбору міжнароднага вакальнага конкурса «Новая волна-2012» зь песьняй на верш Бураўкіна. Потым гэты трэк шматразова выконваўся ў Беларусі і за мяжой.
Цягам апошніх гадоў Клюеў працаваў над іншымі песьнямі на вершы Барадуліна і Бураўкіна. Ён спадзяецца сабраць 90 мільёнаў беларускіх рублёў, што дазволіць аплаціць студыйны запіс альбому.
Першы канцэрт у падтрымку праекту адбыўся 31-га траўня а 20-й гадзіне ў бары EMBARGO.