Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква гатовая дазволіць міжнародным назіральнікам на ўсходзе Ўкраіны мець у якасьці ўзбраеньня пісталеты.
Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ) заявіла, што хоча паслаць ўзброеную паліцэйскую місію на ўсход Украіны, каб гарантаваць правядзеньне мясцовых выбараў у бясьпечнай атмасфэры.
У адпаведнасьці зь Менскімі пагадненьнямі аб разьвязаньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны ў рэгіёне павінны прайсьці выбары.
У інтэрвію расейскаму тэлеканалу «Вести» Лаўроў заявіў, што Расея згодная, каб назіральнікі АБСЭ ўздоўж лініі канфлікту і ў месцах захоўваньня зброі мелі права на нашэньне асабістай зброі ... пісталетаў для самаабароны.