Канал псыхатрафіку

Вокладка альбому «Wish You Were Here» брытанскага гурту «Pink Floyd» (1975).

Прыкладна за пяць гадоў нашага сяброўства Антось зрабіўся разважлівым, вельмі асьцярожным чалавекам, сем’янінам што трэба, разьвітаўся з моцнымі напоямі, упадабаў шматгадзінныя самотныя вылазкі на прыроду. А ўва мне заквітнелі прага падарожжаў і забаваў, вясёлы авантурызм, на некалькі пунктаў вырасла канфліктнасьць, пацяжэў сарказм...

Гэтыя зьмены заўважылі абодва. І ў сьвядомасьці кожнага завісла пытаньне: няўжо празь некалькі соцень сардэчных поціскаў рук галоўныя рысы маёй натуры «пераліліся» і сталі галоўнымі рысамі Антосевай натуры, і наадварот?..

Ігар Канановіч


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org