Разьвітаньне з Андрэем Турам пройдзе 2 чэрвеня ў БНТУ

  • БелаПАН

Цырымонія разьвітаньня з Андрэем Турам адбудзецца 2 чэрвеня ў Беларускім нацыянальным тэхнічным унівэрсытэце, паведамілі БелаПАН у прыёмнай факультэту маркетынгу, менэджмэнту і прадпрымальніцтва БНТУ, дзе Тур працаваў у апошнія гады.

Грамадзянская паніхіда пачнецца ў 12:00 у актавай залі навучальнага корпусу №11 па вуліцы Багдана Хмяльніцкага.

Вядомы беларускі эканаміст Андрэй Тур памёр 31 мая на 63-м годзе жыцьця ад цяжкай хваробы. З 1995 па 2011 гады ён працаваў намесьнікам міністра эканомікі.