Ірацкая армія пачала штурм Фалуджы, апірышча ісламістаў. Фота

Узброеныя сілы Іраку пачалі апэрацыю па штурме Фалуджы, кантраляванай экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава».

Мяркуецца, што ў горадзе знаходзяцца каля 50 тысяч мірных жыхароў.

Ірацкія войскі пры падтрымцы шыіцкіх атрадаў апалчэньня і авіяўдараў кааліцыі, якую ўзначальвае ЗША, пачалі апэрацыю па вызваленьні Фалуджы 22 траўня. На працягу тыдня ваенныя адваявалі ў ісламістаў каля 80 % населеных пунктаў і вёсак вакол гораду.

Фалуджа была захоплена групоўкай «Ісламская дзяржава» у студзені 2014 году, стаўшы першым горадам у Іраку, які патрапіў пад кантроль ісламістаў. Большасьць насельніцтва Фалуджы, які знаходзіцца ў 70 кілямэтрах ад Багдаду, складаюць суніты.

Дым над Фалуджай

Цывільнае насельніцтва хаваецца ад абстрэлу

Сілы бясьпекі Іраку