ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск. Платная роварная экскурсія «Менск гандлёвы» па старых менскіх рынках, базарах ды кірмашах. Арганізатар — майстэрня экскурсій «Менскі велашпацыр». Пачатак а 18.30 ад станцыі мэтро Няміга (выхад у бок Палаца спорту).
Менск. Прэсавая канфэрэнцыя Творчага аб’яднаньня «БЕЗБУСЛОЎ Артс» і стваральнікаў трагікамэдыі «ГараШ», прысьвечаная прэм’еры фільму «ГараШ» у інтэрнэце, а таксама прэзэнтацыі новага кінапраекту. Месца правядзеньня — «Артсядзіба» (пр Незалежнасьці, 58-430). Пачатак а 14.00
Менск. Першая астранамічная ноч на даху жылога дому. Праз усталяваныя тэлескопы ўдзельнікі будуць назіраць, як Марс наблізіцца да Зямлі так блізка, як ніколі за апошні гады. Месца збору ўдзельнікаў — ст. м. «Уручча». Час 21.45
Менск. Творчая сустрэча анкалягічных пацыентаў, іх блізкіх, пачаткоўцаў і прафэсійных артыстаў «Разам — у імя жыцьця». Месца правядзеньня — Менская абласная бібліятэка ім. Пушкіна (вул. Гікалы, 4). Пачатак а 17.00
Менск. Дзень швэдзкай мовы, культуры і адукацыі ў межах Тыдня Швэцыі. У рамках тыдня — фотавыставы, фэстываль швэдзкага кіно і інш. Месца правядзеньня — Кінатэатр «Перамога» (вул Інтэрнацыянальная, 20). Пачатак а 18.00
У гісторыі:
1792 — самараспусьціўся Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітай. Найвышэйшым дасягненьнем Сойму лічыцца прыняцьце Канстытуцыі 3 траўня.
1859 — у Лёндане запушчаны гадзіньнік на вежы Біг-Бэн.
1863 — царскія карнікі арыштавалі аднаго зь лідэраў антырасейскага паўстаньня пад кіраўніцтвам Каліноўскага Аляксандра Аскерку. Паходзіў Аскерка з маёнтку Рудакоў у цяперашнім Хойніцкім раёне. Ён — адзін з распрацоўнікаў зямельнае рэформы, якую меркавалі ажыцьцявіць паўстанцы. Ён жа — выдавец беларускага лемантара-катэхізму. Аскерку саслалі ў Сыбір. Вярнуўшыся, ён жыў у Вільні, а пахаваны ў Відзах цяперашняга Браслаўскага раёну.
У гэты дзень нарадзіліся:
1556 — Юры Радзівіл, царкоўны й дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай.
1640 — Міхал Вішнявецкі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі ад 1669 да 1673.
1651 — Элеанора Марыя Юзэфа Габсбурґ, каралева польская і вялікая княгіня літоўская, пасьля княгіня лятарынская.
1809 — нарадзіўся Франц Ёзэф Гайдн, аўстрыйскі кампазытар.
1930 — нарадзіўся Клінт Іствуд, амэрыканскі кінаактор і рэжысэр.
1948 — нарадзілася Сьвятлана Алексіевіч, беларуская пісьменьніца, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 2015 год. Аўтарка кніг «У вайны не жаночае аблічча», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд-хэнд» і іншых.
У гэты дзень памёрлі:
1800 — Міхал Казімер Агінскі, выбітны дзяяч беларускае гісторыі. Быў кандыдатам на трон Рэчы Паспалітай, змагаўся з расейскім захопам беларускіх земляў. Ягонае войска пацярпела паразу ад арміі Суворава ў вядомай бітве пад Сталавічамі. З ініцыятывы і на сродкі Міхала Казімера пабудаваны Агінскі канал.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ
Калі не забываць вайну, зьяўляецца шмат нянавісьці. А калі вайну забываюць, пачынаецца новая. Так казалі ў старажытнасьці.
Сьвятлана Алексіевіч