Уладзімер Макей зладзіў у Менску тэнісны турнір

Першы дыпляматычны тэнісны турнір на прызы кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея адбыўся ў Менску 28 траўня.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел кіраўнікі і супрацоўнікі замежных дыпляматычных місій, прадстаўнікі МЗС Беларусі, а таксама іншых органаў дзяржаўнага кіраваньня, паведамляе прэс-служба беларускага зьнешнепалітычнага ведамства.

«Удзельнікі турніру спаборнічалі ў індывідуальным і парным разрадах. Перамогу ў індывідуальным разрадзе атрымаў прадстаўнік амбасады Венесуэлы, у парным — супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў Беларусі. Перамогу ў міксе заваявалі амбасадар Італіі з жонкай », — паведамілі ў прэс-службе МЗС.