Прэзыдэнт Пятро Парашэнка прызначыў былога генэральнага сакратара НАТО Андэрса Фога Расмусэна сваім пазаштатным дарадцам.
Пра гэта гаворыцца ва ўказе, апублікаваным на сайце кіраўніка дзяржавы.
Андэрс Фог Расмусэн у 2001-2009 гадах узначальваў урад Даніі, а з 2009 па 2014 гады займаў пасаду генэральнага сакратара НАТО.