Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ўручыў надзеі Саўчанцы ордэн «Залатая Зорка» Героя Ўкраіны.
«Дзякуй маці, дачакалася. Дзякуй сястры, што змагалася. Не было б у мяне такі сястры, я б памерла. Дзякуй народу Ўкраіны і ўсяму сьвету.
Я вам скажу, што народ — гэта вялікая сіла. Калі б народ не гаварыў, то палітыкі бы нічога не рабілі. Нас пачуюць, таму што мы ўкраінцы. Мы за гэта аддалі жыцьцё, і не адно.
Я дзякую ўсім хлопцам і дзяўчатам, якія засталіся жывыя, і тым, хто памер за нашу Украіну. Я прашу прабачэньня, што я яшчэ жывая. Але я заўсёды гатовая пайсьці ў бой да пераможнага канца. Украіна павінна быць, быць, нягледзячы ні на чыю гнілую душу і хворую галаву», — заявіла Саўчанка ў адміністрацыі прэзыдэнта.