У ноч з 21 на 22 траўня ў Менску прайшоў штогадовы фэстываль «Ноч музэяў». Радыё Свабода адсачыла, што найбольш уразіла наведнікаў.
Хутка дзярж іспыт? Пайду-ка я лепей на ноч музеяў.
— Ліцьвінка (@LyubovNegreyeva) May 21, 2016
Адам Глобус правёў начную экскурсію па літаратурным Менску. У вулічным сьвятле экскурсанты ўбачылі дом, дзе жыў Караткевіч, працаваў Стральцоў і адпачываў Сыс.
Адам Глобус сабраў на сваёй экскурсіі людзей больш чым апазіцыя на мітынгах pic.twitter.com/jjfAaL4gFq
— Vital Chomič (@Dzankiby) May 21, 2016
У Літаратурным музэі Янкі Купалы адсьвяткавалі 100-гадовы юбілей вянчаньня беларускага клясыка і Уладзіславы Станкевіч. Пад музыку Алеся Камоцкага і Кацярыны Ваданосавай наведнікі паглядзелі вясельныя фота і архіў перапіскі паэта з каханай. Завяршыў вечар гурт AMAROKA.
У дворыку Нацыянальнага гістарычнага музэю быў прадстаўлены арт–праект Марыны Бацюковай «СУЛА. Напарыўнае». Гэта сэрыя маштабных фотаздымкаў, якія занялі ўвесь пэрымэтар панадворку.
У межах «Ночы» Нацыянальны мастацкі музэй задзейнічаў свой новы корпус.А ганак музэю традыцыйна ператварыўся ў музычную сцэну, дзе выступілі «НагУаль», Chatte Noir, Tomato jam, Lumiere Tales.
#БудзьПетрусём – пад такім тэгам прайшла «ноч» у музэі імя Петруся Броўкі. Наведнікі ўдзельнічалі ў «варкшопах для інтэлектуалаў», адкрытай літаратурнай лекцыі, чытацкім маратоне, а таксама атрымалі магчымасьць надрукаваць свой тэкст на машынцы.
Анастасія Пілюгіна для Радыё Свабода