ФОТАФАКТ: Гарадзенскія ўлады на білбордзе Купалу падпісалі Коласам

На вуліцах Горадні зьявіліся білбарды на тэму «Вуліцы нашага гораду».

На вуліцы Каліноўскага ў Горадні побач з гатэлем «Беларусь», на білбордзе, прысьвечаным вуліцы Якуба Коласа, можна пабачыць выказваньне паэта пра родную мову і побач зь ім партрэт іншага беларускага Песьняра - Янкі Купалы.

«Я стаяла пад гэтым білбордам і крычала ад бездапаможнасьці», — падзялілася са Свабодай уражаньнем гарадзенская пісьменьніца Данута Бічэль-Загнетава.

Тэлефон адказных гарадзкіх уладаў сёньня маўчаў.