У Крыме з-за блэкаўту скуплялі сьвечкі і генэратары

Шэраг буйных населеных пунктаў анэксаванага Расеяй Крыму на некаторы час аказаліся абясточанымі, паведамляе «Крым.Реалии». Паводле дадзеных сайту, сьвятла не было ў Ялце Сімфэропалі, Ялце, Севастопалі, Эўпаторыі і Краснаперакопску.

З-за раптоўнага адключэньня сьвятла жыхары паўвострава зноў кінуліся скупляць сьвечкі, ліхтары і генэратары. Блэкаўт працягваўся амаль гадзіну.


Крымскае інфармацыйнае агенцтва паведаміла, што на Сімфэропальскай ГРЭС адбылася аварыя.

Пазьней электразабесьпячэньне было адноўлена, але, паводле тамтэйшых жыхароў, яно нестабільнае, застаюцца праблемы з тэлефоннай і інтэрнэт-сувязьзю.