Сёньня Ўкраіна адзначыла Дзень вышыванкі — сьвята, якое з 2006 году зьяўляецца сымбалем папулярызацыі нацыянальнае вопраткі. Ідэю сьвята 10 год назад падала студэнтка з Чарнаўцоў Лэся Варанюк.
У Кіеве жыхары і госьці гораду сталі у жывы ланцуг ад Міхайлаўскага да Сафійскага сабораў. Выступалі народныя музыкі, прадаваліся сувэніры. Шмат старшаклясьнікаў прыйшлі арганізавана пасьля заняткаў.
Акрамя таго, у школах сталіцы вучням рэкамэндавалі таксама прыйсьці у гэты дзень у вышыванках. З такой жа прапановай зьвярнулася да супрацоўнікаў прадпрыемства «Кіеўпастранс».