Фонд Прускага культурнай спадчыны, які ажыцьцяўляе нагляд за дзяржаўнымі музэямі Бэрліну, паведаміў у чацьвер, што першыя італьянскія скульптуры і фрагмэнты скульптур эпохі Адраджэньня былі выяўленыя летась. Затым быў пачаты сумесны дасьледчы праект з расейскім музэем па дасьледаваньні фрагмэнтаў, якія доўгі час лічыліся зьніклымі бязь вестак.
Кіраўнік фонду Герман Парцынгер паведаміў, што 59 скульптур з даваеннай бэрлінскай калекцыі, якія знаходзяцца ў розным стане, былі ідэнтыфікаваныя. Паводле яго слоў, нямецкія і расейскія музэі разгледзяць, як каталягізаваць і аднавіць фрагмэнты. Канчатковыя вынікі чакаюцца не раней за 2019 год.
Тысячы каштоўных прадметаў былі вывезены СССР зь Нямеччыны пасьля заканчэньня вайны ў 1945 годзе. Падчас вайны нацысты праводзілі рабаваньне твораў мастацтва ў акупаваных краінах.