Пацярпеў супрацоўнік Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Арцём Тарчынскі. Сярод нападнікаў былі казакі.
На апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага і супрацоўнікаў створанага ім Фонду барацьбы з карупцыяй сёньня напалі невядомыя ў аэрапорце Анапы.
Паводле Навальнага, нападнікаў было каля 30 чалавек, паліцыя ім не перашкаджала.
Паводле прэс-сакратаркі Навальнага Кіры Ярмыш, сярод нападнікаў былі казакі.
Супрацоўніка ФБК Арцёма Тарчынскага павалілі на зямлю і пачалі біць нагамі. У яго разьбітая скронь, выклікалі хуткую, паведаміла Ярмыш.
13 траўня каманду ФБК затрымалі ў Краснадарскім краі. Яе супрацоўнікі паведамлялі, што затрыманьне адбылося ў рамках антытэрарыстычнай апэрацыі «Анаконда».