Вясковы прыпынак. Людзі чакаюць аўтобус на Менск. Падыходзіць дзядзечка. Працягвае, відаць, сваёй жонцы тры галінкі, на якіх толькі-толькі пачынаюць прабівацца зялёныя лісточкі. Кажа:
— На, вызначай, якім будзе лета?
Цётачка доўга іх разглядае, перакладае з далоні ў далонь і нічога ня кажа. Хтосьці з пачаканцаў не вытрымлівае і пытаецца:
— Ну дык якім будзе лета?
— Г.. но будзе лета! — адказвае цётка. І адразу зразумелым робіцца яе доўгае маўчаньне.
Алесь Анціпенка
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org