Украінская сьпявачка Джамала перамагла ў песенным конкурсе «Эўрабачаньне», фінал якога адбыўся ў сталіцы Швэцыі Стакгольме 14 траўня.
Сярод 26 канкурсантаў, якія бралі ўдзел у фінале, прадстаўніца Ўкраіны набрала найбольшую колькасьць балаў — 534. Другое месца на конкурсе заняла Аўстралія — 511, трэцяе — Расея з 491 балам.
15 траўня ў 18:35 самалёт зь пераможцай на борце прызямліўся ў кіеўскім аэрапорце «Барыспаль». Радыё Свабода трансьлявала сустрэчу Джамалы ўжывую.