14 траўня за ўдзел у пікеце супраць будаўніцтва сьвінакомплексаў у Маладэчне быў затрыманы актывіст Павал Сяргей.
Пра гэта паведамляе сайт ПЦ «Вясна» са спасылкай на праваабаронца з маладэчанскай «Вясны» Алеся Капуцкага.
Падрабязнасьці зараз высьвятляюцца.
Раней, 12 траўня, у Маладэчне ўжо праходзіў пікет супраць будаўніцтва двух вялікіх сьвінакомплексаў. Ён завяршыўся складаньнем пратаколаў на яго ўдзельнікаў. Пазьней да пікету далучыліся і актывісты грамадзянскай экалягічнай ініцыятывы «Кошт жыцьця», у якую ўваходзіць і Павал Сяргей.