Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі, якімі вы іх ніколі ня бачылі. ВІДЭА

4,1 млрд даляраў складае памер золатавалютнага рэзэрву Беларусі.

Памер золатавалютнага рэзэрву нашай краіны ў 13 разоў меншы за чысты прыбытак кампаніі Apple у мінулым годзе, або ў 19 разоў меншы за багацьце, якім валодае Біл Гейтс.

Беларусь магла б купіць 911 аўтамабіляў Lamborghini Veneno або 34 разы — футбаліста Ліянэля Мэсі. А вось карціну Поля Гагена «Калі ты выйдзеш замуж?» — усяго толькі 13 разоў.

А што, калі падзяліць золатавалютныя рэзэрвы краіны паміж усімі беларусамі? Тады б кожны з нас атрымаў каля 431 даляра.

На гэтыя грошы кожны беларус мог бы купіць сабе Apple iPad Air або два гады сплачваць падатак на дармаедзтва.