Сэнат Бразыліі прагаласаваў за адхіленьне ад улады прэзыдэнта краіны Дылмы Русэф. Яе абавязкі будзе выконваць віцэ-прэзыдэнт Міхель Тэмер.
Як паведамляе Reuters, cама Русэф паўстане перад судом. Яе абвінавачваюць у тым, што яна хавала дэфіцыт бюджэту.
Такім чынам першая ў гісторыі краіны жанчына-прэзыдэнт будзе накіраваная ў адстаўку. На гэтым скончыцца 13-гадовае кіраваньне левай Партыі працоўных.
У Бразыліі зь сярэдзіны 2013 году працягваецца карупцыйны скандал, зьвязаны з энэргетычнай кампаніяй Petrobras, шкода ад якога перавышае 5 мільярдаў даляраў.