У адзін зь беларускіх крызысаў апошняга часу быў значна «вышчарбіўся» звыклы асартымэнт тытунёвых вырабаў. Дайшло да таго, што моцны пол стаў прыхавана паліць тонкія — выключна дамскія, як лічылася тады — цыгарэты.
Але піжоністыя маладзёны ўсё-ткі здолелі давесьці: тонкая цыгарэта паказвае на пэўную вытанчанасьць манер, а не на прыналежнасьць спадара да супольнасьці, якую тут далёка ня ўсе паважаюць...
І таму-сяму зь дзецюкоў і мужчын інтэрпрэтацыя спадабалася настолькі, што, нягледзячы на ўжо даволі насычаны асартымэнт, яны паляць тонкія і дагэтуль — як вунь той пажылы бітламан ля адчыненых дзвярэй крамы.
Ігар Канановіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org