Пра гэта паведамляецца сёньня на сайце выданьня. Apple названа самай дарагой маркай шосты раз запар.
Паводле дадзеных часопісу, цана брэнду Apple вырасла за год на 6% і склала 154,1 млрд даляраў. Другі радок рэйтынгу заняла кампанія Google, цана брэнду 82,5 млрд даляраў, што на 26% больш, чым летась. На трэцім месцы апынулася карпарацыя Microsoft, брэнд якой ацэнены на 75,2 млрд даляраў.
У сотню самых дарагіх брэндаў патрапілі таксама Coca-Cola, Facebook, Toyota, Disney, Samsung, Starbucks, H&M і іншыя. Больш за ўсё ў рэйтынгу амэрыканскіх кампаній — 52. На другім месцы па гэтым паказчыку — нямецкія фірмы (11), на трэцім — японскія (восем).
Больш за ўсё, паводле вэрсіі Forbes, вырас кошт брэнду Facebook — на 44%. Больш за ўсё ўпала цана IBM — на 17%.