Ва Украіне супраць яго адкрыта больш за 50 крымінальных спраў — за актыўны ўдзел у зьнішчэньні тылавога забесьпячэньня ўкраінскай арміі. У сакавіку сёлета Ежаль быў абвешчаны ў вышук.
У пасольстве Ўкраіны ў Беларусі на просьбу БелаПАН пракамэнтаваць гэтыя зьвесткі заявілі, што «кадэнцыя Міхаіла Ежаля ў якасьці пасла Украіны ў Беларусі завяршылася ў траўні мінулага года», і парэкамендавалі па ўсіх пытаньнях зьвяртацца ва ўкраінскае МЗС.
Міністэрства замежных спраў, у сваю чаргу, ад камэнтароў адмовілася.
Міхаіл Ежаль займаў пасаду кіраўніка Мінабароны Ўкраіны з сакавіка 2010 года па люты 2012-га. У красавіку 2013 года тагачасны прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч прызначыў Ежаля паслом у Беларусі.
У жніўні 2014 года генпракурор Украіны Віталь Ярэма заявіў, што супраць Ежаля распачаты шэраг крымінальных спраў.
У канцы красавіка 2015 года Ежаль быў адкліканы зь Менску цяперашнім прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, а ў траўні — звольнены з займанай пасады.