У заяве Міністэрства замежных справаў ад 10 траўня гаворыцца, што прысутнасьць Расеі на парадзе ў горадзе Тыраспалі «зьяўляецца парушэньнем абавязаньняў Расейскай Фэдэрацыі, а таксама прынцыпаў і нормаў міжнароднага права». Міністар замежных спраў Андрэй Галбур адзначыў, што Малдова прасіла расейскі бок, каб 1500 расейскіх вайскоўцаў, дысьлякаваных у Прыднястроўі, ня ўдзельнічалі ў парадзе з нагоды Перамогі Савецкага Саюзу над Нямеччынай у Другой сусьветнай вайне.
Прарасейскі рэгіён адкалоўся ад Малдовы ў 1990 годзе, з-за чаго ў 1992 годзе пачалася вайна, у выніку якой загінулі 1500 чалавек.
У цяперашні час каля 200 вайскоўцаў ЗША ўдзельнічае ў сумесных ваенных вучэньнях з малдоўскімі вайскоўцамі, што выклікала незадаволенасьць прарасейскай апазыцыі ў Малдове.
Урад Малдовы выказаў пратэст супраць удзелу расейскіх войскаў у парадзе Перамогі 9 траўня ў Прыднястроўі.