Барысаўская міліцыя склала пратаколы ў дачыненьні да чатырох удзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу прадпрымальнікаў, які прайшоў ля ўваходу на стадыённы рынак 7 траўня з 15 да 16 гадзін.
Пратаколы складзены адносна членаў незарэгістраванага Камітэту выратаваньня прадпрымальніцтва — прадпрымальнікаў і грамадзкіх актывістаў Аляксандра Макаева (Менск), Міхаіла Латышава (Гомель), кіраўніка менскай абласной арганізацыі незарэгістраванай партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Паўла Пракаповіча і старшыні барысаўскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), былога прадпрымальніка Аляксандра Абрамовіча.
Як паведаміў Абрамовіч агенцтву БелаПАН, ён быў заяўнікам акцыі пад лёзунгамі адмены дыскрымінацыйных прэзыдэнцкіх указаў, перш за ўсё ўказу № 222.