Целы 5 байкераў без прыкметаў жыцьця знайшлі каля вёскі Чолахава Ягор’еўскага раёну Маскоўскай вобласьці.
«8 траўня каля 6 раніцы ў вёсцы Чолахава Ягор’еўскага раёну каля занядбанага бровара паміж пяцьцю мужчынамі, якія прыехалі на матацыклах, з аднаго боку, і 27-гадовым мясцовым жыхаром з другога, адбыўся канфлікт. У выніку мужчына некалькі разоў стрэліў з паляўнічай стрэльбы „Сайга“ ў бок мужчын. Ад атрыманых раненьняў усе пяцёра памерлі на месцы», — паведамляе расейскі Сьледчы камітэт.
Сьведкамі здарэньня сталі дзьве жанчыны, якія прыехалі ў вёску разам з байкерамі. Яны не пацярпелі.
Забітыя матацыклісты — маладыя людзі ў веку ад 25 да 27гадоў. Падазраванага ў забойстве затрымалі ў першай палове дня 8 траўня. Паводле Сьледчага камітэту, ён даў прызнальныя паказаньні.
Паляўнічая стрэльба «Сайга» — гэта гладкаствольны самазарадны карабін 12 калібру, які можа страляць кулявымі патронамі, у тым ліку «Магнум».