«Цяжкае ўзбраеньне ў цэнтры вялікага горада — гэта проста парушэньне менскіх дамоўленасьцей», — заявіў першы намесьнік місіі АБСЭ Аляксандр Гуґ.
Паводле яго, прадстаўнікі АБСЭ назіралі ўвядзеньне цяжкай тэхнікі ў цэнтар Луганску ў апошнія дні.
Напярэдадні украінскі бок таксама папярэдзіў сэпаратыстаў, што парад ваеннай тэхнікі 9 траўня ў Данецку будзе парушэньнем Менскіх дамоўленасьцей.
Сэпаратысты, у прыватнасьці з групоўкі «ДНР», заявілі, што ваенны парад 9 траўня ў Данецку адбудзецца, нягледзячы на засьцярогі назіральнай місіі АБСЭ.
9 траўня 2015 году ў акупаваных прарасейскімі баевікамі Данецку і Луганску да Дня Перамогі адбыліся парады з удзелам іх узброеных фармаваньняў. Па заявах сэпаратыстаў, у Данецку ўдзел у мерапрыемстве прынялі каля 1,5 тысячы прадстаўнікоў узброеных фармаваньняў і каля 30 адзінак тэхнікі. У спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ ва Ўкраіне назвалі парад ваеннай тэхнікі ў Данецку парушэньнем Менскіх дамоўленасьцей.