Расейскі аркестар выступіў на месцы публічных сьмяротных пакараньняў

Сяргей Ралдугін з расейскім прэзыдэнтам

Расейскі аркестар выступіў з канцэртам у амфітэатры сырыйскага гораду Пальміра.

Месяц таму сырыйскія сілы бясьпекі з дапамогай расейскай авіяцыі выціснулі баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава» з гэтага антычнага гораду. «Культурныя дзеячы праяўляюць сваю салідарнасьць з тымі, хто вядзе барацьбу з тэрарызмам, выказваюць сваё непрыняцьце гвалту і тэрарызму», — сказаў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў.

​Канцэрт вядомага ў Расеі Марыінскага тэатру прайшоў пад кіраўніцтвам Валерыя Гергіева, які зьяўляецца пасьлядоўным прыхільнікам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Сярод музыкаў выступіў і віялянчэліст Сяргей Ралдугін, чыё імя згадваецца ў так званых «Панамскіх паперах», паводле якіх Ралдугін мае дзьве афшорныя кампаніі, якія праводзяць сумнеўныя зьдзелкі.

Валеры Гергіеў з расейскім прэыздэнтам


Баявікі групоўкі «Ісламская дзяржава» выкарыстоўвалі амфітэатар у Пальміры для правядзеньня публічных сьмяротных пакараньняў.