Губэрнатар Агаё Джон Кэйсік выходзіць з прэзыдэнцкай гонкі і здымае сваю кандыдатуру з праймэрыз рэспубліканскай партыі, распавялі крыніцы NBC і CNN. Інфармацыю таксама пацьвердзілі тры крыніцы Associated Press.
Раней стала вядома, што Кэйсік адмяніў заплянаваную прэс-канферэнцыю. Чакаецца, што неўзабаве Кэйсік афіцыйна аб’явіць аб сваім рашэньні.
Напярэдадні пасля пройгрышу партыйных праймэрыз у Індыяне сваю кандыдатуру зьняў яшчэ адзін рэспубліканскі палітык — Тэд Круз. Такім чынам, мільярдэр Дональд Трамп застаўся адзіным прэтэндэнтам у праймэрыз Рэспубліканскай партыі.
Канчатковае рашэнне аб вылучэнні Дональда Трампа ў якасці кандыдата ад рэспубліканцаў можа прыняць толькі нацыянальных з’езд партыі, які запланаваны на ліпень. Для безумоўнай падтрымкі з’езда прадпрымальніку трэба заручыцца падтрымкай 1237 дэлегатаў, пасля перамогі ў Індзіану ён выйграў 1053 галасы.