Гутарка з Андрэем Рамашэўскім зь Менску, які ў 1996 годзе зьехаў зь Беларусі, атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі і наладзіў сабе жыцьцё ў чэскай вёсцы.
Максімюк: ...Ваша вёска вялікая?..
Рамашэўскі: ...Я думаю, што тут ня будзе больш за 30 дамоў. Калі палічыць людзей, дык афіцыйна нас будзе чалавек 150-160...
![](https://gdb.rferl.org/507EB87F-4226-4509-924A-8D493ED87EC6_w1080_h608_b_s.jpg)
Максімюк: ...Вы бераце нейкія грошы з Брусэлю на сваю гаспадарку?...
Рамашэўскі: ...Я не бяру, таму што мая гаспадарка — некамэрцыйная. Я не прадаю сельскагаспадарчую прадукцыю, я не раблю на гэтым бізнэс. Я раблю толькі на сябе. Былі гады, калі я браў датацыю на барана...
Максімюк: ...Але ж вы ўсе гэтыя куры і гусі самі не пераясьце? Трэба ж і прадаваць іх?..
Рамашэўскі: ...Ведаеце, пераядзім. Спраўляемся... Такія рэчы як яйкі, мяса, гародніна — мы гэтага не купляем. Усё маем сваё...
Максімюк: ...Колькі гадоў вы ўжо маеце стрэльбу?..
Рамашэўскі: ...Гады тры ўжо будзе. Адзін дзік у мяне ёсьць...