Камэнтар Трампа выкліканы пятнічным інцыдэнтам у раёне Балтыйскага мора, калі самалёт вайскова-паветраных сіл ЗША быў «перахоплены» расейскім зьнішчальнікам Су-37. Гэта быў ужо другі выпадак на працягу красавіка.
Паводзіны расейскіх вайсковых самалётаў Трамп назваў «поўнай непавагай» да ЗША і да прэзыдэнта Абамы.
«Звычайна Абама, назавем яго прэзыдэнтам, зрабіў бы пару званкоў. Абама мусіў патэлефанаваць Пуціну і сказаць: "Слухай, калі ласка, больш так не рабі". Але ў нас няма такога прэзыдэнта. Ён недзе там гуляе ў гольф ці яшчэ нешта робіць, — сказаў Трамп у інтэрвію радыё WMEE. — Але ў пэўны момант вы мусіце зрабіць штоcьці, вы проста ня можаце прыняць гэта«.
Паводле Трампа , калі дыпляматыя не працуе, то ЗША павінны адкрыць агонь.
«І калі гэта не спрацуе, у нейкі момант, калі гэты паразіт набліжаецца да вас, трэба страляць, — сказаў Трамп. — Вы павінны страляць. Я маю на ўвазе, ты павінен страляць».
Расейскае міністэрства абароны тлумачыла інцыдэнт тым, што да расейскай мяжы набліжаўся «самалёт-разьведчык» з выключаным транспондэрам. І раіла амэрыканцам два варыянты: або ня лётаць паблізу іх межаў, або ўключаць транспондэр — самалётны радыёлякацыйны адказчык.