Беларуская міліцыя працягвае «працаваць над сваім іміджам».
Карыстальніца сацыяльнай сеткі Vkontakte Аліса Нгуен апублікавала на сваёй старонцы чарговае бясчынства з боку беларускай міліцыі:
«Станцыя мэтро Пятроўшчына. На падставе таго, што „бамжам нельга знаходзіцца на тэрыторыі мэтрапалітэну, тым больш з сабакам“, супрацоўнік міліцыі зьбіў чалавека і ўдарыў некалькі разоў яго сабаку.
Мужчына сам не выяўляў агрэсіўных паводзін, а сабака проста спакойна ляжаў каля гаспадара, пакуль яго не пачалі штурхаць з усёй дуры берцамі па рэбрах».