Беларуску, якая змагаецца за вяртаньне Крыму, беларускія памежнікі 4 гадзіны пратрымалі на пункце пропуску

Яўгенія Андраюк

Беларускую актывістку Яўгенію Андраюк, якая працуе ва ўкраінскай арганізацыі «Крым-СОС», берасьцейскія памежнікі зьнялі з аўтобуса і некалькі гадзінаў пратрымалі на пункце пропуску «Макраны».

«Нашу калегу Яўгенію Сяргееўну Андраюк з „Крым-СОС“ затрымалі беларускія памежнікі. Высадзілі з аўтобуса, забралі пашпарт. Ужо дзьве гадзіны як яна чакае начальніка зьмены», — паведаміла ў Фэйсбуку ўкраінская актывістка Аляксандра Матвяйчук.

У выніку Андраюк адпусьцілі, пратрымаўшы амаль 4 гадзіны. Якія прэтэнзіі мелі да яе беларускія памежнікі — невядома.