Галоўныя імгненьні Чарнобыльскага шляху-2016. ФОТАРЭПАРТАЖ
Анархісты («Пошуг») запалілі фаер
Удзельнікі шэсьця трымаюць плякат "Астравец - другі Чарнобыль"
Натальля Гарачка прыйшла на Чарнобыльскі шлях з партрэтам Джона Сільвера
Адным з удзельнікаў акцыі была "Сьмерць" — актывіст у стэрэатыпным касьцюме сьмерці з касой.
Адзін з ліквідатараў аварыі прымае удзел у акцыі
«Не расейскай ядзернай пагрозе» — актывісты на #ЧШ2016 нагадваюць, што БелАЭС будуюць расейцы.
Менскія роварысты таксама падтрымалі акцыю
Новы твор Алеся Марачкіна з подпісамі удзельнікаў Чарнобыльскага шляху
Надпіс на творы Алеся Марачкіна
Плякат ад партыі "Зялёныя"
Плякаты ад самых маленькіх удзельнікаў шэсьця
Адзін з плякатаў удзельнікаў
Наперадзе калёны нясуць ікону "Маці божай ахвяраў Чарнобыля"
Удзельнік чарнобыльскага шэсьця, музыка Зьміцер Вайцюшкевіч згадаў, што сам у 1986 годзе трапіў пад дождж якраз у дні чарнобыльскай катастрофы.
Лёзунгі шэсьця: Спыніце будаўніцтва АЭС! Незалежнасьць!
«Сьмерць-аўтаспыншчык»: Спадзяюся, ніхто не захоча прывезьці сьмерць у Астравец
Шэсьце расьцягнулася — затрымкі былі на сьветлафорах, якія давалі на пераход нібыта меней часу, чым звычайна, каля 20 сэкундаў. У дадатак да сьветлафораў пераход рэгулявалі супрацоўнікі міліцыі.
Кіраўніцтва менскай міліцыі
За рамкі не пайшлі, мітынгу ня будзе, будзе хвіліна маўчаньня
Запальнічкі непадалёк ад чарнобыльскай капліцы
Перад капліцай шэсьце натыкнулася на міліцэйскі "плот" бясіпекі, але праз яго ніхто ісьці не захацеў