Савік Шустэр — аўтар і вядучы штотыднёвага палітычнага ток-шоу «Шустэр Live» на канале 3S.tv. Ва Ўкраіне журналіст працуе з 2005 году. У студзені стала вядома пра пачатак крымінальнай вытворчасьці па выніках падатковай праверкі ў яго кампаніі «Савік Шустэр Студыя». У выніку быў накладзены штраф, пасьля чаго Кіеўскі цэнтар занятасьці зрабіў выснову пра «судзімасьць» журналіста і ануляваў яму дазвол на працу.
Сёньня ў прамым эфіры свайго каналу Шустэр заявіў: «Я абвяшчаю галадоўку да таго часу, пакуль мне ня вернуць права працаваць у эўрапейскай краіне пад назвай Украіна... Я за эўрапейскія каштоўнасьці гатовы аддаць вельмі многае, і таму я буду галадаць, пакуль гэтыя людзі ня зьменяць сваё рашэньне». Кіруючы партнэр Шустэра на канале «3S.tv» Павел Елізараў таксама заявіў, што далучаецца да яго кроку.
Пасьля сёньняшняй навіны пра пазбаўленьне Шустэра дазволу на працу Пётр Парашэнка выказаў надзею, што адпаведныя службы за самы кароткі час вычарпаюць інцыдэнт. З падобнай заявай выступіў і прэм’ер-міністар Украіны Ўладзімір Гройсман. Мэр Кіеву Віталь Клічко прапанаваў Шустэру арганізаваць трансьляцыю яго ток-шоў на тэлеканале «Кіеў». Незалежны мэдыя-прафсаюз Украіны і Нацыянальны саюз журналістаў Украіны назвалі дзеяньні адносна Шустэра праявай цэнзуры.
Пра гэта ён заявіў нягледзячы на тое, што за яго заступіліся прэзыдэнт Парашэнка і прэм’ер Гройсман.