Удзельнікі «Чарнобыльскага шляху» вырашылі, што мітынгу ня будзе, бо на плошчы Бангалор, на вызначаным ўладамі месцы мітынгу ля капліцы, ім перагарадзілі шлях кантрольныя міліцэйскія турнікеты. Мэталяшукальнікі былі ўстаноўленыя, нягледзячы на папярэднюю дамову зь міліцыяй, што іх ня будзе.
Удзельнікі «Шляху» адмовіліся праходзіць міліцэйскі кантроль. Дэманстранты скандавалі: «Ганьба!», пасьля загучэў Чарнобыльскі звон, і акцыя скончылася хвілінай маўчаньня.
Паводле назіральнікаў, у шэсьці ўзялі ўдзел каля тысячы чалавек.