Стартап Numbeo апытвае карыстальнікаў розных краін сьвету пра жыцьцё ў iх дзяржавах і на аснове апытаньняў стварае рэйтынгі краін па розных парамэтрах.
Частка пытаньняў у анкетах Numbeo прысьвечаная бясьпецы: гэтыя дадзеныя ў далейшым зводзяцца ў адпаведны рэйтынг. Калі верыць карыстальнікам сайту, найбясьпечней — у Эўропе, Азіі і Паўночнай Амэрыцы. Найбольш небясьпечна — у Паўднёвай Амэрыцы і Афрыцы.
Што да постсавецкай прасторы, то,паводле карыстальнікаў Numbeo, найбольш бясьпечна ў Грузіі, Эстоніі і Беларусі, а горш за ўсё справы з крыміналам ідуць ва Ўкраіне, Малдове і Расеі.
Беларусь карыстальнікі аднесьлі да самай бясьпечнай краіны Ўсходняй Эўропы.
Шэрагу краін і тэрыторый ў рэйтынгу зусім няма: з краін былога СССР у сьпісе Numbeo адсутнічаюць Кыргызстан, Таджыкістан, Туркмэністан і Узбэкістан.