Прэзыдэнт ЗША Барак Абама, выступаючы на адкрыцьці міжнароднай індустрыяльнай кірмашу ў Гановэры заявіў, што міжнародныя санкцыі ў дачыненьні да Расеі ў сувязі з крызысам ва Ўкраіне павінны заставацца ў сіле да таго часу, пакуль Масква не выканае менскія пагадненьні. Разам з тым, ён адзначыў, што хоча добрых адносінаў з Расеяй.
Прэзыдэнт ЗША абвясьціў аб пашырэньні амэрыканскага кантынгенту ў Сырыі. Ён адзначыў, што ў Сырыю дадаткова будуць накіраваныя да 250 вайскоўцаў для барацьбы з экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава». Ён заклікаў краіны Эўропы і альянс НАТА больш актыўна ўдзельнічаць у барацьбе з радыкальнымі ісламістамі.
Паводле Барака Абамы, сьвет мае патрэбу ў моцнай і адзінай Эўропе. Ён таксама падкрэсьліў, што ўсе сябры НАТА павінны цалкам выконваць свае абавязацельствы перад паўночна-атлянтычным саюзам.
Барак Абама ў нядзелю прыбыў з двухдзённым візытам у Гановэр. У той жа дзень ён правёў перамовы з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель.