«Лукашэнка зноў не пусьціў мяне ў Беларусь. На гэты раз на загад Крамля. Таксама я дамовіўся аб сустрэчы з бацькамі асобных беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за Ўкраіну на Данбасе. Нядаўна ў кватэрах, дзе пражываюць сваякі хлопцаў, прайшлі ператрусы. Проста неабходна іх падтрымаць», — паведаміў Гузь у фэйсбуку.
Аўтамабіць Ігара Гузя спынілі на мяжы памежнікі, далей падцягнуліся работнікі КДБ і іншых органаў.
«Я працягваю быць асабліва небясьпечным для Лукашэнкі і, верагодна, ўжо і для Пуціна палітыкам».
У аўто Ігара Гузя праводзяць ператрус, яго самога абяцаюць дэпартаваць і забараніць уезд у Беларусь на 10 гадоў.
У 2005 годзе пасьля ўдзелу ў «Чарнобыльскім шляху» Ігар Гузь, які на той час узначальваў украінскую арганізацыю «Нацыянальны альянс», а таксама чацьвёра яго паплечнікаў былі затрыманыя і пакараныя 9 суткамі арышту на Акрэсьціна. Увесь гэты тэрмін украінскія актывісты трымалі галадоўку. Пасьля вызваленьня з турмы Ігара Гузя дэпартавалі зь Беларусі, пазбавіўшы права ўезду ў краіну на 5 гадоў.