21 красавіка ў Празе адбылася сустрэча з расейскай пісьменьніцай Тацянай Талстой. Падчас сустрэчы прысутныя беларусы пыталіся ў пісьменьніцы пра яе стаўленьне да творчасьці Сьвятланы Алексіевіч.
Вось што пра гэта напісала ў сваім Фэйсбуку адна з удзельніц сустрэчы, беларуская перакладчыца Крысьціна Шыянок.
«Учора разам з Lyubov Grunkovskaya задалі Тацяне Талстой некалькі пытаньняў наконт Сьвятланы Алексіевіч і беларускай літаратуры па-расейску. Першая яе рэакцыя была такая: „По-русски написано — значит русская литература. Я вообще не очень отличаю русского от беларуса. Русский — это тот, кому не обидно. А националисты вон обижаются“.
Далей былі развагі пра тое, што сьвядомыя ідуць „дорогой в Лилипутию“ і што „воспаленное сознание националистов создает беспокойство“ (дарэчы, рэвалюцыя ва Ўкраіне для яе ўсяго толькі „обострение украинского самосознания“).
Калі ж мы прыгадалі канадзкую ды іншыя палімоўныя літаратуры, пісьменьніца крыху саступіла: „Я не вижу проблемы, вы видите в этом проблему... Нету четкого решения. Чингиз Айтматов он чей? Киргизский, русский? Или советский? Для меня он русский писатель с сильной этноокраской. А индийский ресторан в Праге — он индийский или чешский?“
Апошняя яе выснова была, што вызначальным фактарам зьяўляецца, напэўна, ня столькі мова, але тое, пад густы якога чытача першапачаткова прыстасаваны твор».