Як пікетавалі расейскую амбасаду ў падтрымку Надзеі Саўчанкі
Your browser doesn’t support HTML5
Грамадзкія актывісты зладзілі пікет каля амбасады Расеі ў Менску ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі. Яны трымалі ў руках антыпуцінскія плякаты і ўкраінскія сьцягі. Актывісты патрабавалі вызваліць Надзею Саўчанку і спыніць вайну ва Ўкраіне. На ўсіх чатырох пікетчыкаў супрацоўнікі міліцыі склалі адміністрацыйныя пратаколы. На заканчэньне пікетчыкі прасьпявалі гімн Украіны.