Азаранку аштрафавалі за непрыстойны жэст на адрас расейцаў

Вікторыя Азаранка

Беларускую тэнісістку Вікторыю Азаранку аштрафавалі на 2,5 тысячы даляраў за непрыстойны жэст на адрас расейскіх заўзятараў, паказаны падчас матчу з расейкай Дар’яй Касаткінай на Кубку Фэдэрацыі ў Маскве.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Міжнародную фэдэрацыю тэніса (ITF).

«Азаранку аштрафавалі на $2,5 тысячы за неспартовыя паводзіны», — паведамілі ў прэс-службе фэдэрацыі.

Матч плэй-оф Сусьветнай групы Кубка Фэдэрацыі Расея — Беларусь праходзіў 16–17 красавіка ў Маскве. Беларускія тэнісісткі перамаглі зь лікам 3:1.

У нядзелю, падчас гульні Азаранкі з Касаткінай, беларуская тэнісістка выказала незадаволенасьць шумам, што даносіўся з трыбун, скрыжаваўшы рукі ў зьняважлівым жэсьце.