15 красавіка ля сяла Жалабок (Луганская вобласьць) са снайпэрскай вінтоўкі быў забіты баявік з пазыўным «Юпітэр».
Як пішуць у сэпаратысцкіх суполках у сацсетках, сапраўднае імя «Юпітэра» — Андрэй. Ён беларус, зь Менску.
«Гэта Юпіцер... Андрэй зь Менску... прыехаў сюды, калі стала зусім горача ў студзені 2015 г. Ваяваў пад Дэбальцавам. Потым у асобным выведным узводзе ў брыгадзе «Призрак», — пішуць у адной з сэпаратысцкіх суполак.
Пра сьмерць «Юпітэра» паведамляюць у сацсетках і баевікі — ягоныя таварышы па службе.
Свабода будзе спрабаваць высьветліць прозьвішча «Юпітэра» і дэталі ягонай біяграфіі.