Падчас дэбатаў у Галасееўскім раённым судзе Кіева пракурор Максім Крым запатрабаваў прызначыць расейскім спэцназаўцам Аляксандру Аляксандраву і Яўгену Ерафееву пакараньне ў 15 год пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці і трохгадовай забаронай займаць вайсковыя пасады, перадае УНІАН.
А пракурор Ігар Німчанка заявіў, што Расея адмовілася ад Аляксандрава і Ерафеева, бо ня хоча прызнаваць, што ўзброеныя кадравыя вайскоўцы знаходзіліся на тэрыторыі Ўкраіны:
«Кожнаму салдату варта задумацца пра тое, што, трапіўшы да ўкраінскага правасудзьдзя, ён ператворыцца ў крымінальнага злачынцу», — дадаў пракурор.
Сяржант Аляксандраў і капітан Ерафееў былі затрыманыя ў зоне АТА ў Луганскай вобласьці 16 траўня 2015 году. Іх абвінавачваюць у шэрагу злачынстваў, у тым ліку вядзеньні агрэсіўнай вайны, стварэньні тэрарыстычнай групоўкі і зьдзяйсьненьні тэрактаў. Як ваеннапалонных іх не разглядаюць. Ерафееў прызнаўся, што ўзначальваў дывэрсійную групу з 12 чалавек.